Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі вырабляецца дастаткова яек, таму частку гэтай прадукцыі можна накіроўваць на экспарт



Аб гэтым расказала начальніца упраўлення прамысловай жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Мінсельгасхарча Валянціна Адзінцова.

Паводле слоў прадстаўніцы ведамства, аб’ёмы вытворчасці яек у рэспубліцы даюць магчымасць поўнасцю закрыць патрэбнасць у іх на ўнутраным рынку. Пры гэтым можна пастаўляць у іншыя краіны 25-30% такой прадукцыі.

У асноўным беларускія яйкі экспартуюцца ў Расію, зараз вядуцца актыўныя пастаўкі.

Звязда, 10 студзеня 2024


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/58/72081
Текущая дата: 17.11.2024