Белорусский портал в Казахстане

З прычыны забастоўкі супрацоўнікаў нямецкай авіякампаніі "Люфтганза" 21 сакавіка адменены рэйс LH 1489 Мінск — Франкфурт, паведамляе сайт паветранага перавозчыка



Вылет планаваўся ў 7.00, прыбыццё — у 7.35 па мясцовым часе.

Да забастоўкі заклікаў прафсаюз "Вердзі", які патрабуе павелічэння зарплаты для 33 тыс. работнікаў "Люфтганзы" і ўзмацнення іх абароны ад неабгрунтаваных звальненняў.

Усяго ў чацвер адменена некалькі сотняў унутраных і міжнародных рэйсаў "Люфтганзы", у тым ліку ў Літву, Украіну і Расію.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/582/20021
Текущая дата: 18.11.2024