Белорусский портал в Казахстане

Рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі пройдзе ў 2014 годзе



Кіраўнік шатландскага рэгіянальнага ўрада Алекс Сэлманд абвясціў, што рэферэндум па пытанні аб незалежнасці Шатландыі пройдзе 18 верасня 2014 года, паведамляюць інфармагенцтвы.

Удзельнікам рэферэндуму трэба будзе адказаць на адно пытанне: "Ці павінна Шатландыя быць незалежнай дзяржавай?".

Алекс Сэлманд падкрэсліў, што цяперашняе пакаленне шатландцаў атрымала вялікую прывілею — самастойна вызначыць будучыню сваёй краіны на доўгія гады.

Левая апазіцыя, якая выступае за захаванне Шатландыі ў складзе Вялікабрытаніі, раскрытыкавала выбар даты, палічыўшы яе занадта аддаленай.

Паводле вынікаў сацыялагічных апытанняў, каля 30% шатландцаў, якія маюць права голасу, падтрымліваюць незалежнасць Шатландыі. За захаванне статус-кво выступаюць крыху менш за палову апытаных. Умовы правядзення рэферэндуму ўжо агавораны на афіцыйным узроўні ўрадамі Шатландыі і Брытаніі.

Звязда, 23 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/582/20085
Текущая дата: 18.11.2024