Імя новага пантыфіка стане вядомае 12 сакавіка на канклаве па абранні новага папы рымскага.
Такое рашэнне прынята 8 сакавіка на ўсеагульнай кангрэгацыі (нарадзе) кардыналаў Рымска-каталіцкай царквы. У ёй удзельнічалі 115 кардыналаў-выбаршчыкаў, паведамляе РІА Новости.
Згодна з апасталічнай канстытуцыяй Universi Dominici gregis ("Уся паства Госпада"), якую ў лютым 1996 года выдаў Ян Павел II, папа рымскі павінен быць абраны на сходзе кардыналаў, узрост кожнага з якіх не перавышае 80 гадоў. Цяпер Кардынальная калегія налічвае 208 членаў, з якіх толькі 117 з`яўляюцца выбаршчыкамі.
Чакаецца, што ў сакавіцкім канклаве возьмуць удзел 115 кардыналаў-выбаршчыкаў. У адпаведнасці з асаблівым рэскрыптам, падпісаным папам рымскім Бенедыктам XVI у чэрвені 2007 года, яго пераемнік павінен набраць не менш чым дзве траціны галасоў удзельнікаў канклава.
Як паведамлялася, прадстаўнікі Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі не могуць удзельнічаць у выбарах новага пантыфіка з-за таго, што ў краіне цяпер няма адказнага кардынала. Адзіным беларускім кардыналам сучаснасці быў першы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Казімір Свёнтак, які памёр у ліпені 2011 года.
Ранейшы кіраўнік каталіцкай царквы 85-гадовы Бенедыкт XVI, у міру — Ёзеф Ратцынгер, афіцыйна аб`явіў аб сваім рашэнні пакінуць папскае служэнне 11 лютага. 28 лютага ён афіцыйна адрокся аб пасады папы рымскага, пасля чаго ў Ватыкане быў аб`яўлены рэжым вакантнага прастола. Ужо на наступны дзень, 1 сакавіка, кардыналам было выслана запрашэнне на кангрэгацыю па вызначэнні даты канклава. Паведамлялася, што новы пантыфік павінен быць абраны не пазней як 31 сакавіка — у гэты дзень 2013 года святкуецца каталіцкі Вялікдзень.
БелаПАН
Мінск, 9 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/584/19765
Текущая дата: 18.11.2024