Пантыфікат Бэнэдыкта XVI завершыцца ў чацьвер а 22-й гадзіне.
У свой апошні працоўны дзень Бэнэдыкт XVI у Клемэнцінскай залі Апостальскага палацу асабіста сустрэнецца з кожным з кардыналаў, якія прыбылі ў Рым.
Гэта будзе апошні публічны акт Бэнэдыкта XVI, паколькі ў а 21-й гадзіне паводле менскага часу пакіне Ватыкан і на гэлікотэры адправіцца ў рэзідэнцыю Кастэль Гандольфа, якая месьціцца за 30 кіламэтраў на паўднёвы ўсход ад Рыму.
У гэты час будуць званіць ўсе званы Рыму, а Ватыканскае тэлебачаньне будзе весьці прамую трансьляцыю ад’езду пантыфіка.
Бэнэдыкт XVI быў абраны папам рымскім у 2005 годзе.
У лютым 2013-га ён вырашыў адмовіцца ад пантыфікату дзеля «дабра Касьцёлу», перадае Расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».
Радыё Свабода, 28 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/585/19658
Текущая дата: 18.11.2024