Белорусский портал в Казахстане

Камітэт па правах чалавека ПА АБСЕ абмяркуе сітуацыю са свабодай прэсы



У рамках зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая пройдзе 21—22 лютага ў Вене, будзе абмяркоўвацца сітуацыя са свабодай СМІ.

Як паведамляе прэс-служба ПА АБСЕ, свабода прэсы і сітуацыя са СМІ ў краінах — членах АБСЕ будзе абмяркоўвацца ў чацвер на пасяджэнні Камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях, які ўзначальвае італьянскі дэпутат Матэа Мекачы.

У пасяджэнні возьмуць удзел прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч, прадстаўнік праваабарончай арганізацыі Freedom House Карын Карлекар, прэзідэнт Міжнароднага фонду абароны свабоды слова "Адыл соз" (Казахстан) Тамара Калеева, старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жанна Літвіна, выканаўчы дырэктар праваабарончай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" Крысціян Мір.

Плануецца таксама, што перад удзельнікамі пасяджэння выступяць прадстаўнікі розных праваабарончых структур АБСЕ, у тым ліку Камітэта па чалавечым вымярэнні Пастаяннага савета АБСЕ, а таксама кіраўнік Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Янэз Лянарчыч.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/586/19522
Текущая дата: 18.11.2024