Аб гэтым украінец паведаміў у інтэрв`ю 8 лютага ў Мінску.
Грамадзянін Украіны Мікалай Кажушка, старшыня днепрапятроўскай абласной дзіцячай грамадскай арганізацыі "Праваабарочны саюз "Дапаможам дзецям", просіць Аляксандра Лукашэнку і Уладзіміра Пуціна даць яму палітычнае прыстанішча ў Беларусі ці Расіі.
"Я не хачу жыць у краіне, дзе працвітае карупцыя, махлярства, бандытызм, груба парушаюцца правы чалавека", — заяўляе ён.
"Я быў вымушаны выехаць з Украіны пасля таго, як пачаліся рэальныя пагрозы майму жыццю. Я займаўся пытаннямі незаконнага размеркавання чыноўнікамі жылля для дзяцей-сірот, перадачай яго сваякам чыноўнікаў, уступіў у перапіску з рознымі дзяржаўнымі органамі. На жаль, нават звароты да прэзідэнта Украіны, высокіх урадавых чыноўнікаў выніку не далі", — сказаў Кажушка.
Паводле яго слоў, у адказ на яго дзейнасць чыноўнікі і прадстаўнікі сілавых структур Днепрапятроўскага рэгіёну запалохвалі яго, пагражалі фізічнай і прававой расправай яму і іншым членам арганізацыі.
Кажушка паведаміў, што прыехаў у Расію 10 студзеня, а праз 10 дзён, пасля паступлення ў яго адрас тэлефонных пагроз, — у Беларусь. 8 лютага на імя Лукашэнкі ён адправіў прашэнне аб даванні прыстанішча. Такі ж зварот быў адпраўлены прэзідэнту Расіі, таму што краіны ўваходзяць у Мытны саюз. Кажушка таксама наведаў міграцыйную службу беларускага МУС, дзе яму паведамілі, што такія пытанні разглядаюцца ў Беларусі ад трох месяцаў да года.
"Я люблю Украіну, але не хачу жыць у краіне, дзе працвітае карупцыя, бандытызм, дзе прэзідэнт і ўрад не могуць абараніць правы чалавека, правы дзяцей", — сказаў Кажушка. Паводле яго слоў, зараз ён жыве ў свайго сябра ў Мінску, заканадаўства дазваляе яму знаходзіцца ў Беларусі на працягу трох месяцаў.
БелаПАН, 8 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/588/19296
Текущая дата: 18.11.2024