Белорусский портал в Казахстане

Канфлікт у Сірыі можна ўрэгуляваць за два тыдні, калі Турцыя спыніць прапускаць праз сваю граніцу баевікоў і зброю



Такую заяву зрабіў прэзідэнт Сірыі Башар Асад у час сустрэчы з дэлегацыямі арабскай грамадскасці, перадаюць інфармагенцтвы.

Сірыйскі лідар паведаміў, што ўрадавая армія вярнула сабе ініцыятыву ў вядзенні баявых дзеянняў супраць фінансуемых з-за мяжы ўзброеных груповак і нанесла ім шэраг сур`ёзных паражэнняў.

Асад падкрэсліў, што сірыйская армія не дала магчымасці бандфарміраванням за мінулыя 22 месяцы крызісу завалодаць цалкам ніводнай з правінцый. Полем дзеяння баевікоў застаюцца пагранічныя вобласці з Турцыяй, Ліванам і Іарданіяй, а таксама вакол Дамаска, дзе цяпер праводзіцца зачыстка. У самой сталіцы захоўваецца "бяспечная сітуацыя".

Апошнім часам урадавай арміі актыўна садзейнічаюць так званыя Сілы нацыянальнай абароны, навучаныя партызанскай тактыцы баявых дзеянняў і здольныя процістаяць узброеным экстрэмістам у гарадскіх умовах. Некалькі атрадаў складаюцца з жанчын - прыхільніц правячага рэжыму.

Ваенны канфлікт паміж уладамі Сірыі і паўстанцамі прадаўжаецца з сакавіка 2011 года. Да лета 2012 года сутыкненні паміж рэгулярнай арміяй і паўстанцамі перараслі ў поўнамаштабную вайну. Паводле даных прадстаўнікоў ААН, за час канфлікту ў Сірыі загінулі больш як 60 тыс. чалавек. Амаль 612 тыс. сірыйцаў знайшлі прытулак у суседніх краінах.

29 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/589/19188
Текущая дата: 18.11.2024