Міністр абароны Егіпта, генерал-палкоўнік Абдэль Фатах аль-Сісі 29 студзеня выступіў з афіцыйнай заявай, у якой папярэдзіў аб магчымым развале краіны ў выпадку працягу бягучага палітычнага крызісу.
"Працяг барацьбы за ўладу паміж рознымі палітычнымі сіламі можа прывесці да калапсу дзяржавы як такой", — сказаў генерал. Паводле яго слоў, вайсковыя падраздзяленні ўжо разгорнуты каля жыццёва важных аб`ектаў краіны, каб не дапусціць іх захопу або пашкоджання. Раней армія заяўляла аб сваім поўным нейтралітэце і неўмяшанні ў палітычны канфлікт, таму жорсткую заяву генерала многія ўспрынялі ў якасці папярэджання аб небясконцым цярпенні войска.
Звязда, 30 студзеня 2013
Звязда, 30 студзеня 2013
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/589/19209
Текущая дата: 18.11.2024