Прэзідэнты Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Расіі Уладзімір Пуцін прывіталі ўдзельнікаў Форуму еўрапейскіх і азіяцкіх медыя (ФЕАМ-2012) "Інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы і новыя медыя", які адкрыўся 10 снежня ў Мінску.
Арганізатарам форуму з`яўляецца РІА Новости пры фінансавай падтрымцы Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях. У сустрэчы ўдзельнічаюць больш чым 200 кіраўнікоў вядучых СМІ краін СНД, Балтыі і Грузіі.
Асноўная тэма ФЕАМ-2012 — еўразійская інтэграцыя. Удзельнікі абмяркуюць перспектывы інтэграцыйных праектаў, узаемадзеянне СМІ і грамадства, структуру і асаблівасці функцыянавання новых медыя на постсавецкай прасторы. У праграме ФЕАМ-2012 — пленарныя пасяджэнні і дыскусійныя сесіі на тэмы: "Роля СМІ ў інтэграцыйных працэсах", "Нестабільны свет. Працэс глабалізацыі і медыйная прастора", "Новае жыццё традыцыйных медыя", "Культурна-гістарычныя коды і сучасныя медыйная фарматы", "Праблемы сацыялізацыі карыстальнікаў сацыяльных сетак". У межах форуму пройдзе дыскусія "сцяна на сцяну" на тэму: "Інтэрнэт: бязмежнасць інфармацыі і межы свабоды".
Завершыцца форум 12 снежня.
БелаПАН, 10 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/597/18257
Текущая дата: 19.11.2024