Рашэнне аб ліквідацыі дзяржаўных СМІ прынята ў Польшчы з-за спынення іх фінансавання, заявіў міністр культуры і нацыянальнай спадчыны рэспублікі Барталамей Сянкевіч.
«У сувязі з рашэннем прэзідэнта Польшчы аб спыненні фінансавання дзяржаўных СМІ я прыняў рашэнне пачаць працэдуру ліквідацыі кампаній Польскае тэлебачанне, Польскае радыё і Польскае інфармацыйнае агенцтва», — гаворыцца ў заяве.
Кіраўнік ведамства растлумачыў, што цяпер гэта дасць магчымасць забяспечыць функцыянаванне кампаній, правесці ў іх рэструктурызацыю і не дапусціць звальненняў.
У сераду прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск праінфармаваў, што фінансаванне дзяржСМІ спыняецца, і яны змогуць разлічваць толькі на невялікую суму або зусім застацца без грошай.
У цяперашні час канал навін Польскага тэлебачання заменены каналам tvp1, па якім у асноўным транслююцца мастацкія фільмы.
Звязда, 28 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/60/71948
Текущая дата: 17.11.2024