Беларусь "возьме пад увагу" меркаванні, выказаныя падчас дыскусіі ў Савеце па правах чалавека ААН, заявіў па выніках сённяшняга абмеркавання пастаянны прадстаўнік краіны пры ААН у Жэневе Міхаіл Хвастоў.
Разам з тым, падкрэсліў ён, "не застаецца сумненняў адносна таго, што Еўрасаюз спрабуе навязаць вярхоўнаму камісару і савету свае патрабаванні па Беларусі".
Нагадаем, праект рэзалюцыі, распрацаваны місіяй Еўрасаюза ў ААН, рэкамендуе ўладам выконваць правы чалавека, вызваліць палітзняволеных, увесці мараторый на смяротную кару і паўнацэнна супрацоўнічаць з усімі механізмамі ААН. Мяркуецца таксама ўвядзенне мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі.
Паводле слоў Хвастова, і ў вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН, і ў савета "ўзнікае выключнае права пачаць распрацоўку агульнага разумення прынцыпаў, норм, стандартаў і каштоўнасцяў, якія з`яўляюцца асновай дэмакратыі". "Інакш ЕС і далей будзе абвінавачваць дзяржавы — члены ААН у незахаванні нейкіх норм і стандартаў, якія ЕС не саромеецца змяняць ад выпадку да выпадку", — дадаў прадстаўнік афіцыйнага Мінска.
"Сцвярджэнні ЕС пра тое, што Беларусь не супрацоўнічае з праваабарончым механізмам ААН, з`яўляюцца няслушнымі. Гэта абвінавачанне выстаўляецца Еўрасаюзам на гэтай сесіі з мэтай прасоўвання чарговай рэзалюцыі па Беларусі і хоць нейкага абгрунтавання прапановы пра стварэнне пасады спецдакладчыка. Праўдай з`яўляецца тое, што ЕС не супрацоўнічае з праваабарончымі механізмамі ААН", — падкрэсліў Хвастоў.
Ён папрасіў членаў Савета азнаёміцца з дакументам, які выдадзены па просьбе беларускай дэлегацыі на гэтай сесіі і які, паводле слоў Хвастова, сведчыць "аб поўнамаштабным супрацоўніцтве Беларусі з праваабарончымі органамі ААН".
"Беларусі не патрэбен спецдакладчык, — заявіў Міхаіл Хвастоў. — Беларусь просіць савет прагаласаваць супраць гэтай ідэі. Са скасаваннем мандата спецдакладчыка па Беларусі ў 2007 годзе наша краіна стала дынамічна развіваць адносіны з дагаворнымі органамі ААН, саветам і яго тэматычнымі мандатамі, працэдурай Універсальнага перыядычнага агляду. Мы прыклалі шмат намаганняў, каб пераадолець дэструктыўныя наступствы працы спецдакладчыка і пабудаваць канструктыўныя адносіны з праваабарончымі механізмамі ААН".
"Даклад вярхоўнага камісара, як у ім адзначаецца, не прэтэндуе на тое, каб даць поўную і вычарпальную справаздачу пра становішча з правамі чалавека ў Беларусі, — адзначыў пастаянны прадстаўнік краіны пры ААН. — Ацэнка больш шырокага кантэксту правоў чалавека ў Беларусі ўжо дадзена ў адпаведных дакументах Універсальнага перыядычнага агляду, які мы прайшлі ў маі 2010 года".
Хвастоў выказаў падзяку дэлегацыям, якія падчас дыскусіі "выступілі канструктыўна і падтрымалі накіраванасць Беларусі на вядзенне раўнапраўнага і сапраўднага дыялогу ў Савеце па правах чалавека".
"Дэлегацыі краін ЕС, якія выступілі падчас дыялогу, я папрашу самым сур`ёзным чынам падтрымаць дэпутатаў Еўрапарламента, якія выказваюць глыбокую занепакоенасць з нагоды сітуацыі ў Венгрыі, асабліва ў дачыненні да функцыянавання дэмакратыі, вяршэнства закона, правоў чалавека і сацыяльных правоў, а таксама выканання роўнасці", — заявіў Хвастоў.
"Беларусь — гэта радзіма для 10 мільёнаў яе грамадзян, і яны ніколі не дапусцяць дэзарганізацыі сваёй краіны", — рэзюмаваў афіцыйны прадстаўнік Беларусі пры ААН.
У сваю чаргу вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй, якая напярэдадні прэзентавала даклад, што крытыкуе сітуацыю ў Беларусі, падкрэсліла: у дакладзе выкарыстоўвалася інфармацыя як з альтэрнатыўных крыніц, так і з афіцыйных паведамленняў урада.
Яна таксама адзначыла, што, "калі на момант падрыхтоўкі даклада выпадкі забароны на выезд з краіны праваабаронцаў і журналістаў насілі спарадычны характар, то пазней яны пачасціліся, і цяпер ужо можна сцвярджаць пра тэндэнцыю".
"Я ўжо адзначала, што ўрад Беларусі запрашаў спецдакладчыкаў па культурных, сацыяльных, эканамічных працэдурах, але не адрэагаваў на просьбы спецдакладчыкаў па праваабарончых і іншых пытаннях", — нагадала Пілэй.
Вітаючы вызваленне палітзняволеных Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнкі, яна падкрэсліла, што "за гэтым павінны быць вызваленыя без якіх-небудзь умоў усе астатнія палітзняволеныя, якім неабходна гарантаваць аднаўленне ўсіх іх грамадзянскіх і палітычных правоў".
"Я таксама заклікаю забяспечыць умовы, каб журналісты і праваабаронцы маглі выконваць сваю працу без страху", — заявіла вярхоўны камісар.
"Некаторыя з вас узнімалі пытанні аб рэпрэсіях у дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці за іх супрацоўніцтва з механізмамі ААН, — адзначыла Пілэй. — З глыбокім шкадаваннем я паведамляла пра пераслед Беларускага Хельсінкскага камітэта за яго супрацоўніцтва са спецдакладчыкамі. Я неаднаразова заяўляла пра тое, што праваабаронцы павінны мець магчымасць працаваць без нейкіх пагроз і пераследу".
Вярхоўны камісар ААН згадала пра арышт беларускага журналіста Андрэя Пачобута, падкрэсліўшы, што ў Беларусі "захоўваецца тэндэнцыя ўзмацнення жорсткасці ўмоў працы журналістаў".
"Лукашэнка звольніў 14 суддзяў, уключаючы тых, хто прыгаворваў да пазбаўлення волі дэмакратычных актывістаў, — заявіла Пілэй. — Частка гэтых суддзяў знаходзяцца ў спісе асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Міжнародныя назіральнікі неаднаразова гаварылі пра адсутнасць незалежнасці суддзяў. Я неаднаразова выказвала сваю занепакоенасць у сувязі з гэтым, а таксама з нагоды націску на адвакатаў".
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека заклікала ўрад Беларусі "зрабіць усё магчымае для таго, каб маючыя адбыцца парламенцкія выбары адпавядалі міжнародным нормам і стандартам".
На гэтым абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі, якое пачалося 27 чэрвеня ў другой палове дня, завяршылася.
Цяпер на сесіі праходзяць дэбаты па краінах, сітуацыя з правамі чалавека ў якіх патрабуе адмысловай увагі Савета па правах чалавека ААН. Практычна ўсе выступоўцы згадваюць Беларусь і Сірыю, нягледзячы на тое, што па гэтых краінах былі праведзеныя асобныя дыскусіі.
Як раней паведамляў БелаПАН, падчас дэбатаў па Беларусі з крытыкай на адрас палітыкі афіцыйнага Мінска выступілі дэлегацыі місіі Еўрасаюза пры ААН, Венгрыі, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Нарвегіі, Харватыі, Нідэрландаў, Іспаніі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі, Аўстрыі, Літвы, Славакіі, Францыі, Бельгіі, Рэспублікі Карэя, ЗША, Канады, Уругвая, Мексікі і Батсваны.
У падтрымку беларускіх улад выказаліся Расія, Казахстан, Азербайджан, В`етнам, Куба, Венесуэла, Узбекістан, Іран, Сірыя, КНДР, Таджыкістан, М`янма, Туркменістан, Кітай і Зімбабвэ.
Рэзалюцыя па Беларусі будзе прынята ў апошнія дні працы 20-й сесіі Савета па правах чалавека ААН 5 ці 6 ліпеня.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Жэнева, 28 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/634/14881
Текущая дата: 19.11.2024