Разам з тым, паводле яго слоў, тэма сітуацыі ў Беларусі прысутнічае ў парадку пасяджэння.
"Перамовы (аб вяртанні ў Мінск паслоў краін ЕС) вядуцца", — прыводзіць словы кіраўніка МЗС Швецыі РІА Новости. Пры гэтым Карл Більт даў зразумець, што ЕС чакае "першага кроку" ад афіцыйнага Мінска.
Нагадаем, кіраўнікі Еўрасаюза прывіталі вызаленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і члена яго каманды Дзмітрыя Бандарэнкі. Пры гэтым вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісар па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле і старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц у сваіх заявах падкрэслілі, што астатнія палітзняволеныя таксама павінны быць вызвалены.
21 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам падчас суботніка ў Мінску, што вызваленне Саннікава і Бандарэнкі адбылося не пад ціскам Еўрасаюза. "Не напісалі б прашэнні аб памілаванні — сядзелі б дагэтуль, і тыя, хто там застаўся і не напісаў гэты зварот на імя прэзідэнта, будуць сядзець. Вось і ўвесь ціск. Ніхто на мяне тут не націсне", — заявіў Лукашэнка.
"Таму мы тут ціску ніякага не пацерпім. Дагэтуль я гаварыў, пры якіх умовах яны могуць выйсці на волю", — дадаў ён.
"Любы ціск бокам выдзе", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.
Пры гэтым ён папярэдзіў: "Яшчэ адзін ціск — і тыя балбатуны, якія выйшлі на волю і павінны сказаць дзякуй, што з імі так абышліся, могуць вярнуцца зноў у калонію".
"Будуць бразгаць языкамі — вернуцца туды. Вось і ўвесь будзе ціск", — падкрэсліў Лукашэнка.
Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/649/13749
Текущая дата: 18.11.2024