Выезд з Расеі закрыты для тых, хто ня мае права выезду зь Беларусі.
Пра гэта 6 красавіка на пасяджэньні калегіі Памежнага камітэту гэтак званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі паведаміў кіраўнік Памежнай службы Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі, генэрал арміі Ўладзімір Пронічаў.
Пронічаў сказаў, што выключаныя такія варыянты, калі грамадзянін Беларусі, які ня мае права выезду з краіны, уцякае на тэрыторыю Расеі і празь яе межы — у іншыя дзяржавы.
«Памежныя службы нашых дзяржаў выконваюць усе тыя задачы, якія прадугледжаныя міждзяржаўнымі і міжведамаснымі беларуска-расейскімі дамовамі», — адзначыў Уладзімір Пронічаў.
Ён заявіў, што, калі будзе даручэньне памежным службам затрымаць тую ці іншую асобу, яно будзе выканана і на тэрыторыі Беларусі, і на тэрыторыі Расеі.
Камэнтар невыязнога старшыні праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хэльсынскі камітэт» Алега Гулака:
«Натуральна, калі паміж краінамі няма памежнага кантролю, нормы на выезд у адной дзяржаве павінны быць рэалізаваныя ў другой партнэрскай дзяржаве. Гэта нібы разумная практыка. У Расеі таксама існуюць часовыя забароны на выезд. І пытаньне, наколькі адпавядаюць нашы забароны крытэрам, якія ёсьць у Расеі? А па-другое, як Расея будзе рэагаваць на незаконныя абмежаваньні выезду зь Беларусі?
І гэтым мы зараз будзем займацца і, выкарыстоўваючы прававыя мэханізмы, дабівацца, каб Расея не выконвала незаконных забаронаў для беларускіх грамадзянаў.
У нас застаецца магчымасьць карыстацца абаронай Эўрапейскага суду па правах чалавека. Там адказчыкам зьяўляецца краіна, якая прызнае юрысдыкцыю суду. А Расея прызнае, яна сябра Рады Эўропы. Таму няважна, чые грамадзяне. Калі Расея парушыла іх правы, то ў такім выпадку павінна адказваць. А свабода пакідаць краіну, сваю і іншую — гэта эўрапейская каштоўнасьць, эўрапейскі стандарт».
Прэсавы сакратар амбасады Расеі ў Беларусі Ўладзімір Марчукоў:
«Я пакуль не ўпаўнаважаны даваць нейкія камэнтары адносна гэтай заявы спадара Пронічава».
Невыязны намесьнік старшыні АГП Леў Марголін:
«Як кажуць, д’ябал хаваецца ў дэталях. Што меў на ўвазе гэты генэрал, мы, відаць, хутка даведаемся. Ці гэта тычыцца палітычных, у каго палітычныя абмежаваньні, ці ён меў на ўвазе тое, што было і раней — што ёсьць сьпіс тых, каго перасьледуюць па крымінальных ці адміністрацыйных артыкулах, у каго ёсьць запазычанасьці па крэдытах ці штрафах. А тычыцца гэта палітычных актывістаў ці не, будзе вядома ў самы бліжэйшы час. Бо было такое неаднойчы, калі і Анатоль Лябедзька выяжджаў і яго затрымлівалі ў Дамадзедаве, а потым разабраліся і пусьцілі ляцець далей.
Пакуль што высновы рабіць рана. Гэта ж рэпутацыя краіны. У адрозьненьне ад Беларусі, Расея ўваходзіць у Раду Эўропы. Таму знойдзецца нехта, хто можа абскардзіць такую дзейнасьць, калі насамрэч гэта будзе так. Больш за тое, у дзьвюх краінах розныя законы. І тое, што ў нас крымінальнае, можа ня быць такім у Расеі. Таму гэта не такое простае пытаньне».
Намесьнік старшыні партыі "Справядлівы сьвет" Валер Ухналёў: «Пакуль мы ня ведаем, што меў на ўвазе гэты расейскі чыноўнік. Пакуль я не гаварыў бы адназначна. Бо заява такая нібы і правільная, але гэта неадназначна ў тым, што гэта тычыцца і такіх, як я, якіх з палітычных матываў, ня маючы юрыдычнай асновы, уключылі ў гэты сьпіс. Пра гэта можна казаць, калі мы паспрабуем наступным разам ехаць так, як мы езьдзім у заходнія краіны праз Расею". Карэспандэнт: "Калі Расея мела на ўвазе перакрыць выезд для палітычных зь Беларусі – што гэта будзе азначаць?" Ухналёў: "Гэта будзе азначаць вельмі дрэнную сытуацыю. Бо гэта будзе азначаць, што расейскія ўлады сталі на бок той зусім антызаконнай, антыдэмакратычнай пазыцыі, якую сёньня займае ўлада Беларусі. Гэта будзе сьведчыць, што Расея закрывае вочы на тыя парушэньні беларускага заканадаўства, якое сёньня дзейнічае. Гэта вельмі дрэнна».
__________________________________
Выезд з Беларусі забаронены: палітыкам — Анатолю Лябедзьку, Сяргею Калякіну, Віктару Карняенку, Валеру Ўхналёву, Станіславу Шушкевічу, Вінцуку Вячорку, Віктару Івашкевічу; праваабаронцам — Валянціну Стэфановічу, Андрэю Бандарэнку, Гары Паганяйлу, Алегу Гулаку; журналістам — Андрэю Дынько, Жане Літвіной, Міхаілу Янчуку.
Алесь Дашчынскі
Радыё Свабода, 6 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/654/13333
Текущая дата: 18.11.2024