Грамадзянін Беларусі Дзмітрый Наскавец прыгавораны 23 сакавіка да двух гадоў і дзевяці месяцаў пазбаўлення волі за інтэрнэт-махлярства, паведаміў пракурор Паўднёвай акругі Нью-Ёрка Прыт Бхарара.
Як паведамляе РІА Новости, Наскавец, арыштаваны ў Чэхіі па запыце ФБР і экстрадзіраваны ў Нью-Ёрк, у лютым прызнаў сябе вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачання. Менавіта па гэтай прычыне прыгавор быў дастаткова мяккім — беларусу пагражала да 37 гадоў турмы.
Паводле звестак следства, у 2007 годзе Наскавец і яго саўдзельнікі стварылі веб-сайт, што прадастаўляў паслугі сеткавым махлярам, якія выкарыстоўваюць выкрадзеныя банкаўскія звесткі і нумары крэдытных картак.
Група падбірала карэнных жыхароў англамоўных краін і Германіі, якія выдавалі сябе за сапраўдных кліентаў у тэлефонных перамовах з банкамі, што спрабавалі праясніць або заблакаваць падазроныя транзакцыі.
З іх дапамогай было ўчынена звыш 5 тысяч махлярскіх здзелак, якія нанеслі ўрон амерыканскім і еўрапейскім фінансавым установам, гаворыцца ў паведамленні пракурора.
Створаны веб-сайт, які шырока рэкламаваўся ў інтэрнэце, прадаставіў свае паслугі больш чым дзвюм тысячам чалавек. Так сцвярджалі самі стваральнікі сэрвісу для інтэрнэт-злодзяў у сваіх рэкламных аб`явах.
БелаПАН
Мінск, 24 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/659/13129
Текущая дата: 18.11.2024