Сербія павысіла свае шанцы стаць кандыдатам на ўступленне ў Еўрасаюз, пайшоўшы на ўступкі ў адносінах да самаабвешчанай рэспублікі Косава.
На мінулым тыдні Бялград і Прышціна заключылі два пагадненні — аб рэгіянальным супрацоўніцтве і аб сумесным кіраванні пунктамі пропуску на мяжы, якія, па сутнасці, азначаюць прызнанне сербамі незалежнасці краю.
У прыватнасці, улады Сербіі пагадзіліся з тым, каб Косава прымала ўдзел у рэгіянальных міждзяржаўных форумах. Да гэтага часткова прызнаную рэспубліку прадстаўляла місія ААН у Косаве. Цяпер Бялград пагадзіўся на выкарыстанне назвы "Косава" для абазначэння дэлегацыі Прышціны — праўда, з агаворкамі. Так, на таблічцы з назвай "Косава" будзе стаяць зорачка. Яна будзе адсылаць да зноскі, якая тлумачыць супярэчлівы статус тэрыторыі, піша "Коммерсант".
Хоць у Бялградзе настойваюць, што гаворкі аб прызнанні косаўскай незалежнасці не ідзе, такое рашэнне з`яўляецца крокам у гэтым кірунку. Па крайняй меры, менавіта так яго разглядаюць у самім Косаве і ў ЗША. У Прышціне дакумент расцанілі як вялікі поспех. Дамоўленасць была дасягнута напярэдадні разгляду сербскай заяўкі на атрыманне статусу кандыдата ў ЕС.
Звязда, 29 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/664/12563
Текущая дата: 18.11.2024