Белорусский портал в Казахстане

Падляская актава культур



Фестываль пад такой назвай у Падляскім ваяводстве Польшчы стаў ужо традыцыйным, а сёлета ён распачаўся выступленнем ганаровага госця — Нацыянальнага акадэмічнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча пад кіраўніцтвам народнага артыста нашай краіны М. Дрынеўскага.

За пяць дзён фестывальныя канцэрты з удзелам калектываў з Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны, Сербіі, Славакіі, Індыі і Беларусі (нашу рэспубліку прадстаўлялі таксама ансамбль цымбалістаў "Лілея", музычны тэатр "Рада" і Дзяржаўны ансамбль песні, музыкі і танца "Белыя росы") адбыліся ў дваццаці гарадах Падляскага ваяводства. А завяршыўся фестываль гала-канцэртам усіх удзельнікаў на цэнтральнай плошчы Беластока.

Барыс Пракопчык
Звязда, 29 липеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/698/8238
Текущая дата: 17.11.2024