Белорусский портал в Казахстане

У Малдове прыпыніў працу адзін з буйнейшых вытворцаў алею



Адзін з буйнейшых вытворцаў алею ў Малдове, бельцкае прадпрыемства Floarea Soarelui, прыпыніла працу, паведамляе tvr.by.

Прыпыненне звязана з недахопам сыравіны, набыццё якой ускладненае канфліктамі на ўнутраным рынку і ўзмацненнем жорсткасці правіл імпарту з-за мяжы, у прыватнасці, ліцэнзаваннем увозу сланечніка з Украіны.

У студзені прадпрыемства спынялася на 20 дзён і тады спрабавала атрымаць права на імпарт вялікіх аб’ёмаў насення сланечніка з Украіны, але спецыялізаваная камісія Міністэрства сельскай гаспадаркі не выдала ліцэнзію.

Звязда, 28 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/7/73450
Текущая дата: 19.05.2024