5—8 ліпеня на тэрыторыі Польшчы рабочая група спецыялістаў 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных сіл Беларусі правядзе эксгумацыю астанкаў 15 савецкіх воінаў, знойдзеных на тэрыторыі Падляскага ваяводства падчас зандавання мясцовасці ў 2010 годзе.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, перапахаванне знойдзеных астанкаў пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы 10 ліпеня на ваенных могілках у Гайнаўцы. У цырымоніі возьмуць удзел прадстаўнікі Узброеных сіл Беларусі, мясцовых органаў улады, Савета аховы барацьбы і пакутніцтва Польшчы, мясцовыя жыхары.
Упершыню перапахаванне астанкаў савецкіх воінаў, што загінулі ў чэрвені 1941 года на тэрыторыі цяперашняй Польшчы, адбылося ў Гайнаўцы ў чэрвені 2009 года.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2011
Упершыню перапахаванне астанкаў савецкіх воінаў, што загінулі ў чэрвені 1941 года на тэрыторыі цяперашняй Польшчы, адбылося ў Гайнаўцы ў чэрвені 2009 года.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/700/7703
Текущая дата: 17.11.2024