На чарговай сесіі Савета ЕС у Люксембургу, якая пройдзе 20 чэрвеня і будзе прысвечана знешняй палітыцы, чакаецца прыняцце заключэння па Беларусі.
Старшынстваваць на сесіі будзе вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, паведамляе сайт Савета Еўрасаюза.
Як паведаміў 17 чэрвеня брусельскі сайт EUobserver, Савет ЕС можа забараніць прадпрыемствам беларускага бізнесмена Уладзіміра Пяфціева, блізкага да Аляксандра Лукашэнкі, весці бізнес на тэрыторыі Еўрасаюза. "Такі захад распрацаваны з мэтай пакараць беларускага кіраўніка за арышт апазіцыйных актывістаў і рэпарцёраў, але не нанесці шкоду эканоміцы краіны", — зазначаў ЕUobserver.
Апрача таго, паводле інфармацыі сайта, міністры плануюць апублікаваць камюніке з заклікам да беларускіх уладаў вызваліць карэспандэнтаў польскага выдання Gazeta Wyborcza Андрэя Пачобута. У іншым выпадку Беларусь не зможа разлічваць на новыя крэдыты, а эканамічныя абмежаванні могуць закрануць такія кампаніі, як "Белнафтахім" і "Беларуськалій".
Рашэнне Савета ЕС стане вядома ў другой палове дня. Паводле вынікаў пасяджэння савета запланавана прэс-канферэнцыя.
Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/702/7374
Текущая дата: 17.11.2024