Разбураны храм належаў грэчаскай праваслаўнай царкве, прэм’ер Грэцыі раней папрасіў Ізраіль абараніць манастыр у Газе ад удараў сваіх вайскоўцаў.
Узброеныя сілы Ізраіля разбурылі грэчаскую праваслаўную царкву Святога Парфірыя на тэрыторыі сектара Газа, паведаміла дзяржтэлерадыёкампанія Грэцыі ERT.
Манастыр быў знішчаны ў выніку бамбардзіровак. Гэта пацвердзіў Іерусалімскі патрыярхат, які апублікаваў фота разбуранай царквы ў Газе пасля ўдару, і абвінаваціў Ізраіль у ваенным злачынстве.
Па паведамленні тэлеканала, у храме знаходзілася 50 чалавек, большасць з іх – дзеці і жанчыны.
"Міністэрства ўнутраных спраў у Газе паведаміла аб абвальванні будынка грэчаскай праваслаўнай царквы Святога Парфірыя ў цэнтральным горадзе Газы ў выніку ізраільскіх рэйдаў і пацвердзіла наяўнасць параненых сярод людзей, якія схаваліся ў царкве", - сказалі ў эфіры.
Епіскап Іерусалімскай праваслаўнай царквы Архіепіскап Тыверыядскі Алексій у сваю чаргу адзначыў, што ёсць загінулыя.
Паводле яго слоў, з-за пападання ракеты будынак абрушыўся.
Паводле яго слоў, з-за пападання ракеты будынак абрушыўся.
Вядома, што ў манастыры пражывае больш за 400 чалавек. Па інфармацыі мясцовых СМІ, пад руінамі могуць знаходзіцца дзесяткі людзей.
Найстаражытная царква
Царква святога Парфірыя ў Газе належыць грэчаскай праваслаўнай царкве. Гэта адна з найстаражытных цэркваў у рэгіёне, яна была пабудавана ў пачатку V стагоддзя н.э. і некалькі разоў перабудоўвалася.
Прэм’ер Грэцыі Кірыякас Міцатакіс раней на сустрэчы з патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем паведаміў, што ўрад падтрымлівае кантакт з ізраільскім бокам, каб абараніць царкву ў Газе ад удараў арміі Ізраіля.
Што зараз адбываецца ў Ізраілі і сектары Газа
Палесціна-ізраільскі канфлікт абвастрыўся 7 кастрычніка. Палесцінскі рух ХАМАС, які кантралюе сектар Газа, абстраляў ракетамі тэрыторыю Ізраіля. У адказ ізраільская армітя атакавала Газу.
Канфлікт працягваецца да гэтага часу, яго ахвярамі ўжо сталі некалькі тысяч чалавек з абодвух бакоў, у тым ліку трое выхадцаў з Беларусі.
Бакі пакуль што не пачалі перагаворы, аднак да гэтага заклікалі ў тым ліку ў беларускім парламенце.
Мінск, 20 кастрычніка 2023
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/71/71290
Текущая дата: 17.11.2024