У Грэцыі ўсеагульны двухдзённы страйк пачалі ўрачы Дзяржаўнага страхавога фонду. Бастуючыя медработнікі выступаюць за падаўжэнне кантрактаў усім медыкам Дзяржфонду, патрабуюць паляпшэння ўмоў працы і змагаюцца за павышэнне ўзроўню медыцыны ў краіне, паведамляюць інфармагенцтвы.
Да акцыі пратэсту далучыліся саюзы медыкаў Афін і Пірэя, а таксама Федэрацыя ўрачоў бальніц, якая выступае супраць скарачэння працоўных месцаў і аб`яднання бальніц. Федэрацыя таксама дабіваецца годных для ўсіх работнікаў зарплат і захавання бясплатнага лячэння ў дзяржаўных медустановах.
Звязда
30 сакавіка 2011
Звязда
30 сакавіка 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/711/5542
Текущая дата: 16.11.2024