Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у мерапрыемствах да 25-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якія пройдуць у красавіку ў Кіеве, паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі.
Паводле яго слоў, зараз вядзецца падрыхтоўка візіту кіраўніка дзяржавы ва Украіну.
20—22 красавіка ў Кіеве пройдзе саміт па пытаннях бяспекі і інавацыйнага выкарыстання ядзернай энергіі і міжнародная канферэнцыя "25 гадоў чарнобыльскай катастрофы. Бяспека будучыні".
Раней Лёгкі пацвердзіў БелаПАН інфармацыю аб тым, што запрашэнне ўзяць у іх удзел было атрымана на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускага кіраўніка запрасіў у Кіеў асабіста прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падчас сустрэчы на саміце АБСЕ ў Астане.
Нагадаем, раней украінскае інфармагенцтва УНІАН са спасылкай на крыніцу ў Еўракамісіі ў Бруселі паведаміла, што кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу выставіў умову свайго ўдзелу ў канферэнцыі ў Кіеве — адсутнасць на ёй Аляксандра Лукашэнкі.
У сваю чаргу Лёгкі падкрэсліў, што беларускі бок "зусім не цікавяць умовы", на якіх згодны ўзяць удзел у канферэнцыі кіраўнік Еўракамісіі.
Пазней кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Лёвачкін паведаміў журналістам, што ад Беларусі і Расіі ў працы канферэнцыі возьмуць удзел прэм`ер-міністры.
18 сакавіка прадстаўнік прэс-службы кіраўніка Еўракамісіі Леанор Рыбейра да Сільва паведаміла БелаПАН, што Барозу возьме ўдзел у канферэнцыі. "Барозу ўжо пацвердзіў свой удзел у канферэнцыі", — адзначыла яна.
"Што да іншых удзельнікаў, то Украіна, як бок, што прымае, з`яўляецца адказнай за рассылку запрашэнняў. І ўкраінскія ўлады цудоўна ведаюць аб тым, якая пазіцыя ў Еўрасаюза адносна Беларусі", — заявіла да Сільва.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/715/5235
Текущая дата: 16.11.2024