Насякомыя з`елі каля 10 млн рупій (прыкладна 222 тыс. долараў) у банкнотах, што знаходзіліся ў банкаўскіх ячэйках у фінансавай установе на працягу некалькіх месяцаў.
Інцыдэнт адбыўся на поўначы краіны, у аддзяленні дзяржаўнага банка. Супрацоўнікі банка выявілі сляды дзейнасці тэрмітаў 20 красавіка і адразу пазванілі ў паліцыю. Тыя выехалі ў банк і зарэгістравалі псоту нацыянальнай валюты. Спецыялістам трэба высветліць, якім чынам тэрміты праніклі ў ячэйку. Раней у індыйскіх банках ужо былі падобныя выпадкі — тэрміты з`ядалі мэблю і дакументы. Да грошай у такіх буйных памерах яны дабраліся ўпершыню.
Звязда
23 красавіка 2011
Звязда
23 красавіка 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/717/6068
Текущая дата: 29.12.2024