Малады беларускі тэнар Іосіф Нікіценка заваяваў першую прэмію Першага міжнароднага конкурсу маладых оперных выканаўцаў імя Фёдара Шаляпіна, які адбыўся ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі арганізатары гэтага творчага спаборніцтва.
Старшыня журы саліст Марыінскага тэатра, заслужаны артыст Расіі Ільдар Абдразакаў уручыў Іосіфу Нікіценку яшчэ і свой прыз, запрасіўшы прыняць удзел у сёмым фестывалі Ільдара Абдразакава па розных горадах Расіі.
Гран-пры конкурсу заваяваў 30-гадовы барытон з Расіі Ігар Падаплелаў.
Новы музычны агляд праходзіў у Санкт-Пецярбургу з 14 па 18 кастрычніка пад знакам 150-годдзя з дня нараджэння сусветна знакамітага рускага баса. Усяго ў адрас конкурсу паступіла 213 заявак ад спевакоў з 13 краін Еўропы і Азіі, з якіх да першага тура былі дапушчаны 36 артыстаў ва ўзросце ад 18 да 36 гадоў. Арганізатарамі выступілі Музычны тэатр імя Фёдара Шаляпіна, Дзяржаўны музей тэатральнага і музычнага мастацтва пры падтрымцы Камітэта па культуры Санкт-Пецярбурга і Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў.
19 кастрычніка 2023, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
19 кастрычніка 2023, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/72/71316
Текущая дата: 17.11.2024