Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
«У сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Ізраілі за мінулыя суткі ў пасольства Беларусі ў Тэль-Авіве з рознымі пытаннямі звярнулася каля 30 беларускіх грамадзян, двое з якіх — сын з маці — пацярпелі ў выніку ракетных абстрэлаў горада Ашкелона. Абодва пацярпелых у цяперашні час шпіталізаваныя, ім аказваецца неабходная медыцынская дапамога, стан аднаго з іх ацэньваецца як вельмі цяжкі. Амбасада знаходзіцца ў кантакце з медыцынскай установай і са сваякамі пацярпелых», — заявілі ў МЗС.
Усім грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ізраіля, рэкамендуецца строга выконваць указанні службы тылу і мясцовых уладаў.
Беларускі бок зноў заяўляе аб недапушчальнасці нападаў на грамадзянскае насельніцтва.
«Шакаваныя інфармацыяй аб колькасці загінулых і параненых у першыя суткі канфлікту. Выказваем словы спагады родным і блізкім пацярпелых», — заявілі ў ведамстве.
Звязда, 8 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/73/71161
Текущая дата: 17.11.2024