Белорусский портал в Казахстане

Каля 1,5 тыс. новых месцаў для ўтрымання нелегальных мігрантаў уладкуюць у Францыі



Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен распавёў газеце Le Parisien, што ў цэнтрах часовага ўтрымання для нелегальных мігрантаў з’явіцца 1,5 тыс. новых месцаў.

Дарманен растлумачыў, што колькасць месцаў павінна павялічыцца ўдвая. Цяпер іх 1,5 тыс., а стане — 3 тыс. Для гэтага ў 12 гарадах будзе дададзена па сотні месцаў на цэнтр.

Па словах міністра ўнутраных спраў Францыі, улады поўныя рашучасці змагацца з нелегальнай міграцыяй. З 1 студзеня з краіны былі дэпартаваныя 2,5 тыс. чалавек. У далейшым працэдуру высылкі нелегалаў плануецца спрасціць.

Звязда, 8 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/73/71164
Текущая дата: 17.11.2024