Белорусский портал в Казахстане

Магутная магнітная бура абрушылася на зямлю



Магутная чатырохдзённая магнітная бура абрушылася на Зямлю 22 жніўня, свайго піку яна дасягне 26 жніўня. Пра гэта распавялі спецыялісты лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута імя Лебедзева РАН.

Эксперты не выключаюць, што сіла буры можа дайсці да чатырох балаў па пяцібальнай шкале, або ўзроўню G4.

Класіфікацыя магнітных бур мае пяць узроўняў. G1 можа справакаваць нязначныя збоі ў працы энергасістэм і аказаць уплыў на шляху міграцый жывёл і птушак. У выпадку больш моцных бур могуць узнікнуць парушэнні ў працы сувязі і навігацыйных сістэм.

Акрамя таго, павышаная сонечная актыўнасць адбіваецца на самаадчуванні метэазалежных людзей.

Звязда, 23 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/74/70724
Текущая дата: 06.10.2024