Нацыянальнае паліцэйскае ўпраўленне Японіі ўкараніла ў сваю працу штучны інтэлект для прадухілення злачынстваў, паведамляе тэлеканал NHK.
Новая сістэма штучнага інтэлекту аўтаматычна праводзіць дэталёвы пошук інфармацыі ў інтэрнэце, вылучае падазроны кантэнт з незлічоных фрагментаў анлайн-інфармацыі і аналізуе словы і іх кантэкст.
Раней прыватная ІТ-кампанія па замове кіравання праводзіла пошук па паведамленнях у сацыяльных сетках і на інтэрнэт-сайтах, выкарыстоўваючы ключавыя словы, якія маглі прывесці да злачынстваў, асабліва звязаных з агнястрэльнай зброяй і выбуховымі рэчывамі.
Нацыянальнае паліцэйскае агенцтва спадзяецца, што сістэма штучнага інтэлекту прадухіліць злачынствы, павысіць эфектыўнасць кіберпатрулявання, а таксама дазволіць выяўляць шкоднасную інфармацыю на ранняй стадыі.
Звязда, 29 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/74/71091
Текущая дата: 17.11.2024