Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам у час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння Злучаныя Штаты папракаюць кіраўніцтва Украіны ў марудным контрнаступленні і пасылаюць недвухсэнсавыя сігналы. Так, на мінулым тыдні ўлады ЗША прынялі часовы бюджэт, з якога былі выключаны пункты аб прадастаўленні фінансавай дапамогі Украіне.
"Змест гэтага сігналу заключаецца ў тым, што "хлопцы, хутчэй, маштабней наступайце і пабольш туды моладзі кідайце", - сказаў Прэзідэнт. - Гэта ўжо нават не сігнал, а канкрэтнае дзеянне: забівайце пабольш украінцаў".
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ўкраінскія ўзброеныя сілы ўвязлі ў сваім контрнаступленні. Фронт, лінія сутыкнення ў асноўным стаіць на месцы.
"Рух ёсць туды-сюды. За вышыні ваююць. Бывае, што ўкраінцы гэтыя вышыні захопліваюць з раніцы, вечарам іх расіяне выбіваюць. Таму вельмі складана гэты "контрнаступ" ажыццяўляўся. Першы этап праваліўся, цяпер яны рыхтуюць другі этап (абазначылі 4-8 тыдняў)", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што амерыканцы падштурхоўваюць і прыспешваюць украінцаў, таму што гэта вайна не дабаўляе аўтарытэту ўладам ЗША. "Тут трэба нейкая перамога. Амерыканцам трэба нешта пакласці на стол, каб выйграць. Таму прыспешваюць. Шукаюць новыя варыянты, аж да спынення падтрымкі Уладзіміра Зяленскага", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
6 кастрычніка 2023, Брэсцкая вобласць
БЕЛТА
6 кастрычніка 2023, Брэсцкая вобласць
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/74/71151
Текущая дата: 17.11.2024