1 студзеня 2011 года Польшча адмяняе консульскі збор за нацыянальную візу для грамадзян Беларусі.
Як заявіў 29 снежня 2010 года міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі, "гэты захад дэманструе салідарнасць з беларускім народам, які 19 снежня даслаў моцны сігнал усім дэмакратычным сілам пра неабходнасць дапамогі".
У сваю чаргу прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі падкрэсліў: "Мы хочам дапамагчы нашым суседзям ва ўмацаванні еўрапейскай самаідэнтыфікацыі праз кантакты з палякамі і іншымі грамадзянамі Еўрасаюза".
У польскім МЗС адзначылі, што кошт нацыянальнай візы ў Польшчу для беларусаў складаў 20 еўра. З пачатку 2010 года ў трох консульскіх аддзяленнях Польшчы (Брэст, Гродна, Мінск) беларусам было выдадзена 172 тыс. 486 віз. "У большасці сваёй шматразовыя нацыянальныя візы выдадзены звычайным беларусам, а не прадстаўнікам улад", — падкрэсліваецца ў паведамленні.
Варта адзначыць, што нацыянальныя візы выдаюцца толькі для працяглага знаходжання на тэрыторыі Польшчы. Шэнгенскія візы коштам 60 еўра выдаюцца польскімі консульствамі для кароткачасовага знаходжання ў Польшчы і іншых краінах Шэнгенскага пагаднення.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/740/3556
Текущая дата: 15.11.2024