Белорусский портал в Казахстане

Сэрбія: 70 тысяч чалавек удзельнічалі ў апазыцыйным мітынгу



Каля 70 тысяч чалавек удзельнічалі сёньня ў цэнтры Бялграду ў найбуйнейшым за апошнія гады мітынгу апазыцыі. Акцыя была арганізаваная Сэрбскай прагрэсіўнай партыяй. Маніфэстанты патрабавалі правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, эфэктыўнай барацьбы з карупцыяй і галечай.

Лідэр партыі Таміслаў Ніколіч заявіў, калі ўрад не пагодзіцца правесьці выбары, ягоныя прыхільнікі ў красавіку пачнуць сэрыю масавых акцыяў пратэсту.

Празаходняя кіроўная кааліцыя абвінаваціла апазыцыю ў імкненьні выкарыстаць эканамічныя праблемы ў палітычных мэтах.

Радыё Свабода
5 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/741/4269
Текущая дата: 26.12.2024