У нядзелю 31 кастрычніка Беларуская Царква ў Антвэрпане адзначае Дзяды.
Памінальнае Набажэнства распачнецца ў 12 гадзін. Пасьля Літургіі вернікі адправяцца ў Лёвэн на магілу выбітнага беларускага кампазытара Міколы Равенскага, дзе, паводле шматгадовай традыцыі, будзе адпраўлена Паніхіда. Жадаючых памаліцца за сваіх памерлых, а таксама за тых, хто аддаў свае жыцьці за веру, волю, незалежнасьць і памнажэньне славы Айчыны, шчыра запрашаем на Набажэнствы.
Парафіяльная Рада
Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне
Парафіяльная Рада
Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/750/2536
Текущая дата: 15.11.2024