Белорусский портал в Казахстане

З 1 студзеня грамадзяне Беларусі могуць працаўладкоўвацца ў Польшчы без афармлення дазволаў на працу



З 1 студзеня 2011 года грамадзяне Беларусі могуць працаўладкоўвацца ў Польшчы без афармлення дазволаў на працу. Адпаведнае распараджэнне падпісала ў сярэдзіне снежня мінулага года міністр працы Польшчы Іяланта Федак.

Аналагічныя меры прыняты ў дачыненні да грамадзян Расіі, Украіны, Малдовы і Грузіі, паведамляе з Варшавы РІА Новости. 

Згодна з новымі правіламі, для працы ў Польшчы грамадзянам названых краін дастаткова мець толькі дакумент ад работадаўца, які пацвярджае працаўладкаванне. 

Работадавец, у прыватнасці, павінен паведаміць пра намер працаўладкаваць замежнага грамадзяніна ва ўпраўленне працы свайго павета і там жа зарэгістраваць заяву аб прыёме замежнага грамадзяніна на працу.

Мінск, 1 студзеня 2011
БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/751/3555
Текущая дата: 28.12.2024