Прэзыдэнт Віктар Януковіч ацаніў стан ўкраінскай адукацыі як цяжкі. Пра гэта кіраўнік Украіны заявіў падчас сёньняшняга выступу ў адной зь кіеўскіх школаў з нагоды Дня ведаў. Паводле Януковіча, за гады незалежнасьці дзяржавы было згублена шмат часу для правядзеньня сапраўдных рэформаў у галіне адукацыі.
Украінскі лідэр падкрэсьліў, што якасьць адукацыі мае патрэбу ў істотным паляпшэньні. Ён таксама адзначыў неабходнасьць развіцьця спартовай інфраструктуры навучальных устаноў, каб дзеці мелі магчымасьці для належнага фізычнага разьвіцьця і здаровага ладу жыцьця.
Радыё Свабода
1 верасня 2010
Радыё Свабода
1 верасня 2010
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/756/1800
Текущая дата: 15.11.2024