Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў Расеі і ЗША няма ніякіх патаемных дамоўленасьцяў з нагоды Беларусі.
"Ніякіх патаемных дамоўленасьцяў у расейскага кіраўніцтва і адміністрацыі прэзыдэнта ЗША па нагоды Беларусі няма. Я ведаю пра гэта дакладна", – заявіў А. Лукашэнка журналістам у пятніцу ў ходзе рабочай паездкі ў Менскую вобласьць.
Па словах беларускага прэзыдэнта, "Амэрыка прытрымліваецца сваёй пазыцыі, а Расея рэзка зьмяніла яе і спрабуе адбудаваць, нахіліць прэзыдэнта Беларусі перад вядомымі палітычнымі падзеямі". "Але вы мяне даўно ведаеце, у гэтым дачыненьні я не зьмяняюся: нахіліць мяне беспэрспэктыўна і марна", – цытуе агенцтва "Інтэрфакс-Захад" А. Лукашэнку. Пры гэтым ён падкрэсьліў: "Я буду сьвята ахоўваць інтарэсы беларускага народа і не ствараць ніякіх праблем суседзям, перш за ўсё – расейскаму чалавеку, што я заўсёды і дэманструю". "Калі Расея хоча нармалізаваць адносіны з намі як гэта павінна быць, то мы іх (адносіны – РС) пабудуем", – заявіў А. Лукашэнка.
Наконт пэрспэктыў беларуска-амэрыканскага дыялёгу, А. Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок гатовы да яго разьвіцьцю. "Мы не проста гатовыя, мы нямала зрабілі ў гэтым напрамку. Як я часта кажу: мяч на нашым баку", – сказаў кіраўнік РБ. Па яго словах, "калі ЗША хочуць палепшыць з намі адносіны, то мы да гэтага гатовыя". "У нас ёсьць шмат тэм для перамоў, ёсьць з нашага боку прапановы і з амэрыканскага боку. Думаю, усе гэтыя пытаньні вырашальная", – заявіў прэзыдэнт Беларусі. "Мы здольныя і хацелі б нармалізаваць адносіны з Амэрыкай, і гэтага ня ўтойваем", – адзначыў А. Лукашэнка.
"Што тычыцца "перазагрузкі" адносін ЗША-Расея, то я задаю рытарычнае пытаньне: яны перазагрузіліся? Па-мойму, наўрад ці", – сказаў кіраўнік РБ. "Але мы хацелі, каб гэтыя два дзяржавы, ядзерныя дзяржавы, мелі добрыя адносіны", – адзначыў А. Лукашэнка.
Акрамя таго, перасьцярог Лукашэнка, "калі яны (ЗША і Расея – РС) хочуць" перазагрузіць "у кірунку Беларусі ў пляне дэмакратызацыі, паламаць, перабудаваць, то гэтага не атрымаецца. Ні ў Амэрыкі, ні ў Расеі гэта не атрымаецца".
13.08.2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/758/1647
Текущая дата: 15.11.2024