Белорусский портал в Казахстане

СААЗ: Захворванне на COVID-19 у свеце вырасла на 63% за 28 дзён



У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя паведамілі, што захворванне COVID-19 у перыяд з 17 ліпеня па 13 жніўня вырасла ў свеце на 63%, пры гэтым колькасць смяротных зыходаў знізілася на 56%.

Па дадзеных СААЗ, па ўсім свеце было зарэгістравана больш за 1,4 млн хворых на каранавірус. У краінах Заходне-Ціхаакіянскага рэгіёну захворванне вырасла на 97%. Першае месца па дадзеным паказчыку займае Рэспубліка Карэя. Пасля яе па колькасці зафіксаваных выпадкаў заражэння ідуць Аўстралія, Сінгапур, Італія і Вялікабрытанія. Аднак, як сцвярджаюць у СААЗ, колькасць смяротных зыходаў знізілася, асабліва ў Афрыцы — на 78%. Па ўсім свеце налічваецца больш за 2,3 тыс.смяротных выпадкаў.

Як заявілі ў СААЗ, COVID-19 усё яшчэ ўяўляе вялікую пагрозу, нягледзячы на тое, што рэжым надзвычайнай сітуацыі быў адменены. Акрамя таго, прадстаўнікі арганізацыі адзначылі павелічэнне хуткасці распаўсюджвання EG.5 амікрон-штаму каранавіруса. Паведамленні аб захворванні дадзеным штамам паступалі з 50 дзяржаў.

Звязда, 18 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/76/70597
Текущая дата: 06.10.2024