Белорусский портал в Казахстане

У Пакістане заблякуюць Google, Yahoo і YouTube



Пакістанскі суд загадаў зачыніць доступ да дзевяці найбуйнейшых Інтэрнэт-рэсурсаў, уключаючы Google, Yahoo і YouTube.
Ініцыятары рашэньня сьцвярджаюць, што на гэтых сайтах разьмяшчаюцца матэрыялы, якія абражаюць прынцыпы ісламу і рэлігійныя пачуцьці мусульман.

Калі распараджэньне суду ўступіць у сілу, то асноўныя службы электроннай пошты і пошукавыя сыстэмы, а таксама сусьветна вядомыя сайты пакупак і продажу будуць у Пакістане заблякаваныя.

У траўні ў Пакістане амаль на два тыдні былі зачыненыя Facebook, YouTube і яшчэ некалькі сайтаў у сувязі са з’яўленьнем на іх выявы прарока Мухамэда. Многія мусульмане палічылі такую выяву абразьлівым.

24 чэрвеня 2010  Радыё Свабода


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/761/1183
Текущая дата: 15.11.2024