Белорусский портал в Казахстане

Колькасць пацярпелых ад выбухаў на АЗС у Румыніі ўзрасла да 58



Пра гэта паведамляе генеральны інспектарат па надзвычайных сітуацыях Румыніі.

Чатыры выбухі прагрымелі ў суботу на АЗС у горадзе Крэведыя ў Румыніі, які размешчаны за 13 км ад Бухарэста. Усяго пацярпелі 58 чалавек, адзін з іх памёр. Вядома, што загінулы не атрымаў апёкі, а памёр ад сардэчнага прыступу.

Сярод пацярпелых 39 пажарных, два паліцэйскі’ і два жандары, удакладняе інспектарат у сваім Facebook-акаўнце.

У розныя аддзяленні бальніц шпіталізаваныя 54 чалавекі, з іх 10 інтубаваныя. Раней Міністэрства аховы здароўя Румыніі паведамляла аб адным загінулым і 46 пацярпелых у выніку выбухаў на запраўцы звадкаванага нафтавага газу. Адзначалася, што частку з іх даставяць у Італію і Бельгію.

Першы выбух прагрымеў на АЗС каля 19.30 у суботу. Пажарныя спрабавалі ліквідаваць полымя, але яно перакінулася на іншыя цыстэрны з газам, выклікаўшы серыю з некалькіх выбухаў. З небяспечнай зоны радыусам у 700 м ратавальнікі эвакуявалі больш за 3 тыс. чалавек.

Звязда, 27 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/78/70806
Текущая дата: 18.11.2024