Белорусский портал в Казахстане

Беларусь - Туркменістан



Пагадненне аб ваенным супрацоўніцтве падпісана паміж урадамі Беларусі і Туркменістана

Уладзімір Васількоў     БЕЛТА
 
Пагадненне аб ваенным супрацоўніцтве падпісана паміж урадамі Беларусі і Туркменістана. У ходзе афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава падпісана 10 важных дакументаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
Кіраўнікі дзвюх дзяржаў паставілі подпісы пад сумесным беларуска-туркменскім камюніке. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў падпісалі пагадненне паміж дзвюма краінамі аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак беларускай сельскагаспадарчай, аўтамабільнай тэхнікі і гарадскога транспарту.
 
Урады Беларусі і Туркменістана падпісалі дакументы аб ваенным і ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, аб стварэнні Міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву.
 
Акрамя таго, ў рамках візіту падпісаны такія дакументы, як пагадненне паміж урадамі Беларусі і Туркменістана аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, вучоных ступенях і званнях; пагадненне паміж Міністэрствам гандлю Беларусі і Міністэрствам гандлю і знешнеэканамічных сувязей Туркменістана аб стварэнні гандлёвых дамоў у Туркменістане і Беларусі; пагадненне паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёва-прамысловай палатай Туркменістана; рамачнае пагадненне паміж ААТ "Белгархімпрам" і канцэрнам "Туркменхімія" аб даразведцы і асваенні Карабільскага радовішча калійных солей у Лебапскім вілаяце Туркменістана; пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам і Туркменскім політэхнічным універсітэтам; пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай сельскагаспадарчай акадэміяй і Туркменскім сельскагаспадарчым універсітэтам імя Ніязава.
 


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/784/197
Текущая дата: 26.12.2024