Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Казахстан абмеркавалі пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

10 жніўня адбылася акрэдытацыйная сустрэча начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерыя Равенкі з казахстанскім ваенным дыпламатам Куатам Курмышавым. 

Як расказалі ў прэс-службе ваеннага ведамства, у час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. Бакі пацвердзілі гатоўнасць да прадаўжэння актыўнага садзейнічання ўмацаванню дружалюбных сувязей паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін.

10 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/79/70560
Текущая дата: 06.10.2024