Народны артыст Расіі Ігар Ясуловіч памёр на 82-м годзе жыцця, паведамляе афіцыйны Telegram-канал Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва.
«З вялікай горыччу паведамляем, што сёння не стала нашага выдатнага майстра, народнага артыста Расіі Ігара Мікалаевіча Ясуловіча», — гаворыцца ў паведамленні.
Ігар Ясуловіч — савецкі і расійскі акцёр тэатра, кіно, агучвання і дубляжу, кінарэжысёр, сцэнарыст і педагог, народны артыст Расійскай Федэрацыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі. Ён вядомы па такіх карцінах, як «Дыяментавая рука», «Дванаццаць крэслаў», «Гардэмарыны, наперад!» і многім іншым.
Звязда, 19 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/82/70637
Текущая дата: 18.11.2024