Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка: нас пачалі "напружваць" вагнераўцы - просяцца на захад



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным расказаў аб жаданні байцоў ПВК "Вагнер" "схадзіць на экскурсію" ў Варшаву і Жэшаў.

"Можа, і не трэба было гаварыць. Але скажу, што нас пачалі "напружваць" вагнераўцы. Просяцца на захад: "Дазвольце нам!" Я кажу: "Вам навошта на захад туды?" Ну і цішком… Мы ж кантралюем, што адбываецца. - "Ну, сходзім на экскурсію ў Варшаву і Жэшаў", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

"А Жешаў для іх непрымальны. Калі яны ваявалі пад Арцёмаўскам, яны ж ведаюць, адкуль ішла ваенная тэхніка. У іх вось гэта ўнутры сядзіць: Жешаў - гэта бяда. Вядома, я трымаю іх у цэнтры Беларусі, як дамовіліся. Не хацелася б туды іх перадыслацыяваць. Таму што іх настрой дрэнны. І, трэба аддаць належнае, яны ведаюць, што адбываецца вакол Саюзнай дзяржавы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

23 ліпеня 2023, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/83/70174
Текущая дата: 06.10.2024