Белорусский портал в Казахстане

Захад спрабуе абяскровіць Расію ва Украіне – Грызлоў



Спецыяльная ваенная аперацыя РФ працягваецца ва Украіне, Захад усяляк дапамагае кіеўскаму рэжыму.

Краіны Захаду стварылі ва Украіне праект "Антырасія" і спрабуюць максімальна абяскровіць Расію і яе саюзніка Беларусь, заявіў журналістам у кулуарах другога Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў.

II Міжнародны антыфашысцкі кангрэс праходзіць у Мінску з 17 па 19 жніўня, ён сабраў удзельнікаў з 28 краін.

Паводле слоў пасла, галоўная задача кангрэса – давесці да ведама максімальнай колькасці грамадзян свету, што такое фашызм.
"Сёння вельмі грунтоўна аб гэтым ішла размова, выступленні і кадры, якія былі нам паказаны, гавораць аб тым, што гэта зло ХХ стагоддзя, з якім змагаліся народы Савецкага Саюза", - сказаў Грызлоў.

Ён звярнуў увагу на тое, што ў час Вялікай Айчыннай вайны была створана антыгітлераўская кааліцыя з удзелам ЗША, Вялікабрытаніі, але яны змагаліся не з фашызмам.

"Пра гэта сведчыць і тое, што ў канцы вайны яны ўступілі ў сепаратныя перагаворы з вярхамі гітлераўскай Германіі менавіта для таго, каб прайсці большую частку тэрыторыі Еўропы без супрацьстаяння сілам Вермахта. Іх галоўная мэта была – барацьба з Савецкім Саюзам, а не з фашызмам", - падкрэсліў пасол.

Пра антысавецкую і антырасійскую рыторыку сведчыць і тое, што, калі РФ унесла на пасяджэнне ААН рэзалюцыю аб недапушчальнасці фашызму ва ўсіх яго формах, у тым ліку сучаснага неанацызму, супраць рэзалюцыі прагаласавалі ЗША, Вялікабрытанія, Францыя.

"Ідэалогія гэтых краін не антыфашысцкая, а антысавецкая і антырасійская. Яны (краіны Захаду) стварылі на тэрыторыі Украіны дзяржаву "Антырасія" і… спрабуюць максімальна абяскровіць Расію і нашага вернага саюзніка Беларусь", - рэзюміраваў Грызлоў.

Мінск, 18 жніўня 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/83/70664
Текущая дата: 18.11.2024