Белорусский портал в Казахстане

Прадпрыемствы Мінпрама заключылі кантракты на сумму больш як 250 млн долараў на выставе «ІНАПРАМ-2023»



Пра гэта заявіў першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Аляксандр Агароднікаў.

— Мы як краіна-партнёр змаглі здзівіць сваімі напрацоўкамі многіх удзельнікаў выставы, — падкрэсліў Аляксандр Агароднікаў. — Беларускія стэнды былі вельмі інфарматыўнымі як для спецыялістаў, так і для звычайных наведвальнікаў.

Карысць ад выставы паказвае і той факт, што на ёй былі прадстаўлены рэальныя ўзоры абсталявання ў тэставым рэжыме. Дзякуючы гэтаму прафесіяналы змаглі паглядзець, а пасля і абмеркаваць іх работу. Акрамя таго, па выніках «ІНАПРАМ-2023» былі падпісаны 40 дакументаў: 24 камерцыйныя кантракты і 16 стратэгічных дакументаў аб супрацоўніцтве.

— На працягу апошніх 13 гадоў «ІНАПРАМ» з`яўляецца адной з самых прэстыжных выставачных пляцовак у Расіі, —
звярнула увагу намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Таццяна Сталярова. — Сёлета стаць краінай-партнёрам «ІНАПРАМ» удалося Беларусі, і мы з асаблівай адказнасцю падышлі да фармавання калектыўнага раздзела навукова-тэхнічных распрацовак. Усяго было адабрана 122 распрацоўкі беларускіх вучоных НАН Беларусі, устаноў вышэйшай адукацыі і рэзідэнтаў ПВТ з розных сфер — гэта прыборабудаванне, ІT-тэхналогіі, мікраэлектроніка, хімічны сінтэз, электратранспарт, энергазберагальныя тэхналогіі.

Яна Валасач
Звязда, 17 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/83/71088
Текущая дата: 06.10.2024