Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу ў Сірыю. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 3 жніўня 2023 года № 513, якая афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гуманітарны груз коштам больш за Br260 тыс. даручана сабраць Гродзенскаму аблвыканкаму. Дапамога складаецца з амаль 3 тыс. упаковак сухіх сумесяў для дзіцячага харчавання ад «Беллакт».
Арганізацыя дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Сірыю замацавана за рэспубліканскім транспартна-экспедыцыйным унітарным прадпрыемствам «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі, у тым ліку з прыцягненнем трэціх асоб.
Міністэрства замежных спраў акажа садзейнічанне ў перадачы гуманітарнай дапамогі.
Звязда, 6 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/86/70389
Текущая дата: 18.11.2024