Украінскія сілы працягваюць няўдалыя спробы контратак на розных кірунках, губляючы жывую сілу і тэхніку.
За мінулыя суткі расійская СПА знішчыла 22 украінскія беспілотнікі ў Харкаўскай вобласці, ДНР, Запарожскай і Херсонскай абласцях, паведамляе прэс-служба Мінабароны РФ.
Як паведаміла абароннае ведамства, вызвалены населены пункт Навасёлаўскае ў ЛНР. Таксама палепшана становішча па пярэднім краі ў раёнах населеных пунктаў Альшана і Першатраўневае Харкаўскай вобласці.
У цэлым за мінулыя суткі ліквідавана больш за 800 украінскіх вайскоўцаў. Так, на Купянскім напрамку знішчана да 140 украінскіх вайскоўцаў. Гэта было вынікам беспаспяховых контратак, якія працягваюць прадпрымаць УСУ.
На Данецкам кірунку вынікам такіх спроб стала страта Узброенымі сіламі Украіны да 230 байцоў, на Красналіманскім – больш за 100, на Паўднёва-Данецкім – звыш 210, на Запарожскім – больш за 175.
Акрамя таго, украінскі бок працягвае губляць тэхніку на ўсіх кірунках, а ў раёне населенага пункта Торскае ДНР знішчаны склад боепрыпасаў 44-й механізаванай брыгады УСУ, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Усяго з пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі знішчаны: 458 украінскіх самалётаў і 245 верталётаў, больш за 5,5 тысячы беспілотнікаў, 428 зенітных ракетных комплексаў, звыш 11 тысяч танкаў.
Раней Мінабароны Расіі інфармавала, што з пачатку "контрнаступу" ў чэрвені-ліпені 2023 года страты ўкраінскага боку перавысілі 43 тысячы чалавек. Сюды не ўключаны замежныя наёмнікі, эвакуірваныя ў шпіталі Украіны і за мяжу.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/86/70413
Текущая дата: 18.11.2024