Белорусский портал в Казахстане

Беларускі верталёт Мі-26 прыбыў у Турцыю для тушэння лясных пажараў



Верталёт Мі-26 МНС Беларусі прыбыў у Турцыю для тушэння лясных пажараў, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

У адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы экіпаж на паветраным судне прыбыў у Турцыю, дзе будзе аказваць садзейнічанне ў ліквідацыі пажараў у экасістэмах. Дасведчаныя беларускія авіятары будуць несці дзяжурства ў раёне горада Анталлі.

Раней для аказання дапамогі турэцкаму боку быў накіраваны верталёт Мі-8.

У МНС таксама адзначылі, што супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый ажыццяўляецца доўгія гады. Летась пры ліквідацыі пажараў у Турцыі Беларускія авіятары здзейснілі 265 вылетаў, а агульны налёт склаў 461 гадзіну.

Звязда, 20 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/87/69811
Текущая дата: 06.10.2024