Аб гэтым заявіў першы намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры сусветнай арганізацыі Дзмітрый Палянскі.
Расія адмовілася ад выступлення на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН па збожжавай здзелцы, паколькі брытанскае старшынства заблакавала ўдзел запрошанага РФ дакладчыкам епіскапа Гедэона ў пасяджэнні Савета Бяспекі, прысвечаным сітуацыі вакол Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату).
«У знак пратэсту супраць спробы Вялікабрытаніі адсячы нашага дакладчыка ад удзелу ў пасяджэнні Савета Бяспекі, мы не будзем выступаць на пасяджэнні, якое ідзе за нашым», — сказаў дыпламат.
Сёння СБ ААН праводзіць два пасяджэнні па Украіне. Першае склікана па запыце Расіі ў сувязі з сітуацыяй адносна УПЦ. На ім павінен быў выступіць былы епіскап УПЦ Гедэон, але Вялікабрытанія заблакіравала яго ўдзел. Пазней адбудзецца запытанае Украінай пасяджэнне Савета Бяспекі па збожжавай здзелцы.
Звязда, 26 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/88/70221
Текущая дата: 18.11.2024