Аб гэтым паведамілі ў КДК.
Сёння ў горадзе Індаур (Індыя) стартаваў 41-ы пленарны тыдзень Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ЕАГ). Ад беларускага боку ў мерапрыемствах удзельнічаюць прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю, Следчага камітэта, Нацыянальнага банка.
Удзельнікі пленарнага тыдня будуць прымаць рашэнні, звязаныя з пытаннямі ўзаемных ацэнак "антыадмывачных" сістэм і тэхнічнага садзейнічання. Чакаецца зацвярджэнне шэрага тыпалагічных даследаванняў на актуальныя тэмы, у тым ліку звязаныя з рэгуляваннем віртуальных актываў.
Акрамя таго, на палях пленарнага пасяджэння ЕАГ пройдзе 29-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі дзяржаў - удзельніц СНД.
Еўразійская група па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму створана ў 2004 годзе. У ЕАГ уваходзяць 9 дзяржаў: Беларусь, Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан. Беларусь у ЕАГ прадстаўляе Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю.
25 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
25 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/9/75959
Текущая дата: 26.12.2024